Перайсці да зместу

Вадзяная папараць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзяная папараць
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratopteris thalictroides


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17958
NCBI  29596
EOL  597157
IPNI  17064190-1
TPL  tro-26600076

Вадзяная папараць, Вадзяная капуста, Цэратоптэрыс пылюшнікавы[1] (Ceratopteris thalictroides) — від папарацей сямейства Pteridaceae. Расліна была апісана пад назвай Acrostichum thalictroides у 1753 годзе К. Лінеем[2]. У 1821 годзе Браньяр, апісваючы сямейства, пераназваў расліну.

Расліна распаўсюджана на Усходзе, у Паўднёва-Усходняй Азіі, у Паўночнай Аўстраліі, Усходняй Афрыцы, ад цэнтра Паўднёвай Амерыкі да паўднёва-усходу Паўночнай Амерыкі, на Вялікіх Антыльскіх астравах[2].

Акварыумная расліна.

Гэты від лепш за ўсё ўкараняецца ў акварыумным грунце, самы дэкаратыўны з чатырох відаў сямейства. У прыродзе дасягае такіх жа памераў, як і Ceratopteris cornuta. У акварыуме значна меншы. Пры лішку асвятлення ў акварыуме расліна не пашкоджваецца водарасцямі, таму з’яўляецца зручным святлафільтрам. У пагружаным стане пёрыста-рассечаныя, ажурныя ваі ярка-зялёныя, эфектна глядзяцца ў кутах акварыума. Трэба памятаць аб неабходнасці дадатковага асвятлення для буйных ўкаранённых кустоў. Патрабавальны да зменаў кіслотнасці, калянасці і тэмпературы вады.

Зноскі

  1. Вадзяная папараць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 396
  2. а б Рудь М. П. Акваріум школяра. — К.: Рад. шк., 1990. — 64 с. Тираж 100 000 прим. ISBN 5-330-01196-5